Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ мае намер правесці ў Мінску два шэсці і два мітынгі, прысвечаныя Дню памінання продкаў «Дзяды». Пра гэта паведаміў адказны сакратар Управы КХП — БНФ Алесь Чахольскі.

Паводле яго слоў, у Мінскі гарвыканкам і ў Мінскі аблвыканкам яшчэ 4 кастрычніка была пададзена заяўка на правядзенне шэсця 30 кастрычніка да ўрочышча Курапаты. «Маршрут — традыцыйны. Збор 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіннікавага завода „Прамень“, потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 15 гадзін», — зазначыў Чахольскі.

Апрача таго, у Мінгарвыканкам пададзена заяўка на другое традыцыйнае шэсце, якое праводзіць КХП — БНФ. «На 6 лістапада пададзена заяўка на шэсце ад камвольнага камбіната да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Таксама традыцыйна збор у 12 гадзін каля камвольнага камбіната, рух па вуліцы Маякоўскага да яра», — сказаў Чахольскі.

Пакуль адказу на абедзве заяўкі няма, зазначыў Чахольскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?