Грамадская ініцыятыва «Еўрапейская Беларусь», што падтрымлівае ініцыятыву Хартыя’97, абвясціла пра акцыю «Час ратаваць нашых лідараў».

Зварот-пракламацыя змешчана на сайце ініцыятывы.

Аўтары зваро пішуць: «Увесь гэты час мы бачым наступствы таго, што ўлады замест перамоваў з апазіцыяй, што перамагла на выбарах, абралі сілавы варыянт вырашэння праблемы. У Беларусі — палітычны і эканамічны крызіс, працягваюцца рэпрэсіі і пераслед праціўнікаў рэжыму. Улада настолькі баіцца свайго народа, што ініцыявала прыняцце новых законаў, паводле якіх супрацоўнікі спецслужбаў могуць бесперашкодна ў любы час урывацца ў нашыя дамы, калечыць і забіваць беларусаў».

«Адзіны выхад іх гэтай сітуацыі — гэта неадкладнае вызваленне палітвязняў. Толькі пасля гэтага можна казаць пра пошукі шляхоў выхаду з крызісу», — гаворыцца ў звароце.

«Еўрапейская Беларусь» заклікае усіх людзей, каму неабыякавы лёс беларускіх палітвязняў, «выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска 21 кастрычніка (пятніца, а 19.00 з іх партрэтамі, а жыхароў іншых населеных пунктаў — выходзіць на свае цэнтральныя плошчы».

«Памятаеце: за кратамі знаходзяцца людзі, за якіх мы галасавалі на выбарах, нашы лідэры. Яны сядзяць у турмах, таму што змагаліся і працягваюць змагацца за нас. Прыйшоў час і нам выйсці на вуліцу, каб абараніць іх, выратаваць іх жыцці!», — гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што за кратамі знаходзіцца 14 палітвязняў:
экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікалапй Статкевіч і Андрэй Саннікаў; грамадскі актывіст, давераная асоба Саннікава Дзмітрый Бандарэнка, моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, мінскія і бабруйскія анархістыІгар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч — Яўген Васьковіч, Павел Сырамалотаў, Арцём Пракапенка; праваабаронца Алесь Бяляцкі, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, у Пружанскім раёне хімію адбывае Павел Севярынец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?