Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска да канца гэтага года можа быць павышана ўдвая. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на пасяджэнні гарвыканкаме.

«У Мінску неабходна павышаць кошт праезду да канца года ў 2 разы — даr1850 рублёў», — сказаў Ладуцька.

Паводле яго слоў, у выпадку павелічэння тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Мінска да канца гэтага года ўдвая, у 2012 годзе памер датацый з гарадскога бюджэту на пакрыццё выдаткаў транспартнікаў складзе значную суму — 450–500 млрд рублёў. У той жа час, калі кошт праезду не падвышаць на такую ​​велічыню,

то ў 2012 годзе з гарадскога бюджэту на датацыі спатрэбіцца ўжо 700 млрд,
канстатаваў Мікалай Ладуцька, паведамляе БелТА,

З пачатку гэтага года ў сферы камунальнага пасажырскага транспарту сталіцы склалася вельмі складаная фінансавая сітуацыя, якая абумоўлена значным ростам цэн і тарыфаў на энерганосьбіты, гаруча-змазачныя матэрыялы, цэн на запчасткі і шыны. Так, у жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года цэны і тарыфы на аўташыны, запчасткі павялічыліся ў 2,9 разы, на электраэнергію — у 1,8 разы, на цеплаэнергію — у 2,1 разы, на дызельнае паліва — у 1, 9 разы. У той жа час у мэтах сацыяльнай абароненасці насельніцтва, тарыф на праезд у камунальным пасажырскім транспарце расце не ў меру росту выдаткаў на складнікі сабекошту перавозак.

Акрамя таго, у сталіцы па-папулісцку з 13 верасня зрабілі бясплатны праезд студэнтам.

Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэў з 10 верасня — з 900 да 950 рублёў за адну паездку.

Як паведаміў дырэктар дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, зараз сабекошт адной паездкі ў грамадскім транспарце Мінска складае каля 2,5 тыс рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0