Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін паставіў Тэатральную фантазію ў 2-х дзеях «Ноч на Каляды» па знакамітых творах Мікалая Гогаля (пераклад Ігара Скрыпкі, сцэнаграфія — Зіновія Марголіна, мастак па касцюмах — Аляксандра Палідзі, кампазітар — Андрэй Зубрыч, балетмайстар — Мікалай Рэутаў).

«Цуды, дзівы, нечуваныя прыгоды, палёты з Дзіканькі ў Пецярбург, песні і скокі, д’яблавы выбрыкі і вялікае каханне — усё гэта тут, у каляднай феерыі паводле аднаго з самых славутых твораў Мікалая Гогаля.

Рэжысёр спектакля Мікалай Пінігін па-майстэрску стварыў сапраўды захапляльнае відовішча, дзе атмасфера народнага карнавалу не можа пакінуць абыякавым нікога з гледачоў», — гаворыцца ў караценькай анатацыі на сайце Купалаўскага.

У спектаклі будзе занятая ўся краса і сіла тэатра:

Аксану будуць граць Ганна Хітрык і Святлана Зелянкоўская, Чорта — Павел Харланчук-Южакоў, Салоху — Аўгіння Кульбачная і Вольга Няфёдава, Чуба — Сяргей Журавель, Кума — Павел Яскевіч ці Мікалай Кірычэнка.

Прэм’ера «Ночы на Каляды» адбудзецца 2 і 3 лістапада на сцэне Дома афіцэраў.

Яшчэ можна замовіць квіткі ў інтэрнэце і купіць у распаўсюднікаў.

28 тыс. за квіток — гэта амаль дарма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?