Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 1°С па ўсходзе да плюс 6°С у заходніх раёнах краіны, максімальная днём плюс 6–12°С.

У Мінску 20 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 2–4°С, максімальная днём плюс 6–8°С.

21 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны па ўсходзе ў асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер заходні 4–9 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — плюс 5°С, месцамі па Брэсцкай вобласці мінус 1–4°С; максімальная днём плюс 3–9°С.

22 кастрычніка ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 4–9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 2°С, месцамі мінус 5–8°С; максімальная днём плюс 4–10°С.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?