Продаж другой паловы акцый «Белтрансгаза» расійскай кампаніі «Газпром» можа адбыцца ўжо ў лістападзе 2011 года, заявіў 19 кастрычніка старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці Беларусі Георгій Кузняцоў.

Паводле яго, неабходныя дакументы для продажу акцый падрыхтаваныя. Георгій Кузняцоў сказаў, што цана пакету акцый даўно вядомая —

2,5 мільярда даляраў за 50% акцый, якія засталіся ў дзяржаўнай ўласнасці.

Цяпер у Маскве знаходзіцца беларуская дэлегацыя, якая завяршае перамовы з «Газпромам». «Па нашых пытаннях, гэта значыць па дамове куплі-продажу ўсе пытанні знятыя», — адзначыў старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Георгій Кузняцоў таксама выказаў меркаванне, што расійскі бок можа ўжо ў лістападзе пералічыць грошы за акцыі.

«Газпром» ужо валодае 50% акцый «Белтрансгазу», заплаціўшы іх за 2,5 мільярда даляраў паэтапна роўнымі часткамі на працягу 2007–2010 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?