Гурт «Perfect-life» запісаў беларускамоўны кліп — відэа 11
Наваполацкі рок-гурт«Perfect-life» запісаў кліп на беларускамоўную кампазіцыю «Надзея». Відэазапіс быў апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Як паведамляе сайт westki.info, вакалістка гурта — глыбачанка, студэнтка Полацкага ўніверсітэта, Святлана Трапук. У складзе гурта «Perfect-life» ёсць яшчэ адна дзяўчына, Ганна Антонава з Браслаўшчыны. Яна іграе на бас-гітары.