Разгляд пытання аб разліках паміж краінамі ЕўрАзЭС у расійскіх рублях перанесены на больш познія тэрміны.Аб гэтым паведаміў прэм’
«Мы з Беларуссю абмяркоўвалі гэтае пытанне вельмі доўга. Былі пэўныя планы. мы гэтыя планы перасунулі. І я лічу, што сёння супольная валюта павінна вырасці на ўзробленай і падрыхтаванай эканамічнай глебе», — прыводзіць словы Пуціна РІА Новости.
Разам ў тым ён падкрэсліў, што цяпер значная частка ўзаемаразлікаў з Беларуссю праводзіцца ў расійскіх рублях.
«Учора ўкраінскі калега (Мікалай Азараў. — БелаПАН.) паставіў перада мной пытанне аб тым, каб пашырыць і ўвесці ў нашу практыку разлікі паміж Украінай і Расіяй у расійскіх рублях», — адзначыў прэм’
У сваю чаргу кіраўнік урада Казахстана Карым Масімаў паведаміў, што пытанне аб адзінай валюце для ўзаемаразлікаў пакуль не стаіць.