Брэсан не здолеў перагуляць Аб'яці -- і праз хвіліну БАТЭ атрымаў гол у свае вароты, uefa.com.

Брэсан не здолеў перагуляць Аб'яці -- і праз хвіліну БАТЭ атрымаў гол у свае вароты, uefa.com.

 Гол Ібрагімавіча, uefa.com

Гол Ібрагімавіча, uefa.com

 Радасць Ібрагімавіча, uefa.com

Радасць Ібрагімавіча, uefa.com

 Усё той жа Ібрагімавіч і Арцём Радзькоў, uefa.com

Усё той жа Ібрагімавіч і Арцём Радзькоў, uefa.com

 Пачатак 2-га тайма, uefa.com

Пачатак 2-га тайма, uefa.com

 Гол Баатэнга, uefa.com

Гол Баатэнга, uefa.com

 Віншаванні ад партнёраў, uefa.com

Віншаванні ад партнёраў, uefa.com

 Удар Бардачова, uefa.com

Удар Бардачова, uefa.com

 "Мілан" перамог малой крывёю, gazetta.it

"Мілан" перамог малой крывёю, gazetta.it

Барысаўскі БАТЭ праводзіць трэці матч групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. На славутым «Сан-Сіра» каманда змагаецца з італьянскім «Міланам».

Дзесяць гадоў назад гэтыя каманды ўжо перасякаліся. Той БАТЭ толькі пачынаў шлях у Еўропу, а ў «Мілана» бліскучай гульнёй вылучаўся Андрэй Шаўчэнка.

Цяпер барысаўцы ўжо бітыя калачы. Гулялі з многімі вядомымі клубамі. Ранейшых дрыжыкаў у каленках перад грандамі ў беларусаў няма.

Калі параўноўваць з нядаўняй гульнёй з «Барселонай», то беларусы выглядаюць больш упэўнена, хаця ў «Мілана» хапае момантаў.

Асабліва ў гэтым плане адзначаецца Аквелані. Ён тройчы пагражаў БАТЭ. Аднойчы нават трапіў у штангу.

БАТЭ меў адзін рэальны момант. На 32-ой хвіліне Брэсан скарыстаўся памылкай абароны італьянцаў і выйшаў адзін на адзін з брамнікам, але перахітрыць Аб’яці не атрымалася. Варатар перавёў мяч на вуглавы.

Літаральна ў наступнай атацы «Мілан» выйшаў наперад.

Гэта славуты швед Златан Ібрагімавіч скарыстаўся адскокам ад Арцёма Радзькова, хлёстка ўдарыўшы ў блізкі вугал.

Болей галоў у першым тайме не было. БАТЭ пакуль прайграе — 0:1.

***

У самым пачатку другога тайма выдатную магчымасць зрабіць лік роўным упусціў Максім Бардачоў. Яго «більярдны» ўдар у ніжні кут зноў выцягнуў брамнік Аб’яці.

Пару разоў было ўражанне, што БАТЭ перахапіў ініцыятыву, але да рэальных момантаў справа так і не даходзіла. «Мілан» атакаваў не сказаць, каб вельмі небяспечна. Сіміч і кампанія пагрозы ліквідоўвалі.

Не змагла абарона БАТЭ знайсці зброю толькі супраць удара ганійскага немца Кевіна Прынса Боатэнга. Удар у яго атрымаўся проста шыкоўным. Мяч ад перакладзіны заскочыў у вароты.

Напрыканцы момант для гола стварыў сабе Максім Скавыш, але, на жаль, ударыў проста ў рукі брамніка. Больш момантаў у барысаўцаў не было — 0:2.

Па такой гульні БАТЭ мог разлічваць на большае, чым пройгрыш у два мячы. Зрэшты, перамогу «Мілана» ставіць пад сумнеў таксама не выпадае.

У другой гульні ў групе «Барселона» дома перамагла чэшскую «Вікторыю» — 2:0.

Пасля трох тураў маем наступнае становішча: «Барселона», «Мілан» — па 7 пунктаў, «Вікторыя», БАТЭ — па 1.

Наступныя гульні пройдуць 1 лістапада. БАТЭ будзе прымаць у Мінску ўсё той жа «Мілан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?