19 кастрычніка ў Лёзненскім раёне на адной з мясцовых дарог сутыкнуліся грузавік ГАЗ і Volkswagen Golf, паведамляе Auto.onliner.by. Ад удару легкавік выкінула ў кювет. Кіроўцу Volkswagen Golf (1980 г.н.) заціснула ў салоне, ягоная маці (1958 г.н.) была параненая. Іх даставілі ў бальніцу. А кіроўца ГАЗа (1982 г.н.) проста пайшоў дахаты, ён жыве побач.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца грузавіка не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе і адбылося сутыкненне з легкавіком.





