Атрыманне крэдыту МВФ абцяжарваецца па палітычных матывах. Пра гэта 20 кастрычніка на
Паводле яе слоў, нядаўняя місія МВФ станоўча ацаніла робленыя ўрадам і Нацбанкам крокі па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы. «Мы ідзём правільным шляхам», — упэўненая Ермакова.
Разам з тым, паводле яе слоў, «магчыма, крэдыту МВФ і не будзе». «Нават калі мы на 100% усё выканаем (умовы для пачатку крэдытнай праграмы).
Застаюцца палітычныя моманты, і гэта галоўны фактар ва ўзаемаадносінах з МВФ.Не з гэтай місіяй, а з прадстаўнікамі шэрагу краін, якія ўваходзяць у Савет дырэктараў МВФ. Ім важней палітыка, а не эканоміка», — сказала Ермакова.
Яна падкрэсліла, што прадстаўнікі МВФ і не хаваюць сваіх патрабаванняў выпусціць палітвязняў, каб Беларусь магла разлічваць на атрыманне крэдыту з боку фонду.





