20 кастрычніка ў Кіеве адкрыты помнік класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністры культуры Беларусі і Украіны Павел Латушка і Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва дзвюх краін.
Латушка адзначыў, што
Караткевіч адыграў вялікую ролю ў беларускай культуры: ён даў беларусам разуменне таго, што беларускі народ мае багатую гісторыю, якая з’яўляецца часткай еўрапейскай гісторыі.
Па словах міністра, помнік фактычна стане знакам яднання беларускага і ўкраінскага народаў.
Ён падкрэсліў вялікі ўплыў украінскай культуры на творчасць Уладзіміра Караткевіча. «У сваіх многіх мастацкіх творах і літаратуразнаўчых артыкулах пісьменнік звяртаўся да ўспамінаў пра жыццё ва Украіне, даследаваў творчасць Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франка і іншых», — сказаў Латушка.
Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэняй і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.
Фінансаванне прац па стварэнні помніка ажыццяўлялася за кошт сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі.Працы па ўсталяванні помніка ў Кіеве і добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі праводзіліся за сродкі кіеўскай мэрыі.
фота БелТА





