Гэта неафіцыйнае свята, якое штогод адзначаецца ў Вялікабрытаніі 21 кастрычніка ці ў блізкі да гэтай даты выходны дзень.

Яно прысвечанае яблыкам, садам і мясцовым выдатным мясцінам і святкуецца з ініцыятывы дабрачыннай арганізацыі Common Ground пачынаючы з 1990 года.

Арганізатары лічаць, што Дзень яблыка — гэта святкаванне і дэманстрацыя разнастайнасці і багацця прыроды, а таксама стымул і знак таго, што мы самі здольныя ўплываць на змены, якія адбываюцца вакол. Ідэя свята заключаецца ў тым, што яблык — гэта сімвал фізічнай, культурнай і генетычнай разнастайнасці, пра якую чалавек не павінен забываць.

У Дзень яблыка можна ўбачыць і паспрабаваць сотні розных гатункаў яблыкаў, прычым многія з іх не прадаюцца ў звычайных крамах. Часта ў свяце ўдзельнічае служба ідэнтыфікацыі яблыкаў, якая вызначыць, што за яблык вы прынеслі з саду. А з «яблычным доктарам» можна абмеркаваць усе праблемы вашых яблыняў.

Ужо традыцыйным атрыбутам гэтага свята сталі разнастайныя «яблычныя конкурсы»,
такія, напрыклад, як стральба з лука па яблыках або ачыстка яблыка, дзе выйграе той, хто здолеў зрэзаць з яблыка самую доўгую лупіну. Самая доўгая лупіна занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Запіс пра сусветны рэкорд абвяшчае: рэкорд на самую доўгую яблычную лупіну належыць амерыканцы Кэці Уолфер, якая чысціла яблык 11 гадзін 30 хвілін і атрымала лупіну даўжынёй 52 метры 51 сантыметр. Рэкорд быў пастаўлены 16 кастрычніка 1976 года ў Нью Ёрку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0