Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер урада Беларусі Анатоль Тозік 21 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Але рабіць гэта трэба так, каб чалавек сам быў зацікаўлены пазней сыходзіць на пенсію», — мяркуе ён.

Паводле яго слоў, Беларусь вывучае вопыт суседніх краін, у тым ліку Украіны. «Ніякіх рэзкіх рухаў у нас не будзе. Будзем прапаноўваць кіраўніку дзяржавы такі варыянт, які найбольш прымальны і пад’ёмны для краіны і выгадны для грамадзян», — сказаў Тозік.

Віцэ-прэм’ер таксама ўдакладніў, што ў Беларусі на 2,5 млн. пенсіянераў зараз прыпадаюць 4 млн. працуючых. Ён падкрэсліў, што ў будучым колькасць пенсіянераў будзе павялічвацца, а працуючых — скарачацца.

Тозік таксама заявіў, што павышэнне зарплат, пенсій і дапамог будзе ісці за кошт даходаў бюджэту. Ён падкрэсліў, што ніякіх эмісійных рэсурсаў для вырашэння гэтых задач не прадугледжана.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем да беларускага народа і парламента, заяўляў, што пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе.

«Ні пра якое павышэнне пенсійнага ўзросту або абмежаванне правоў пенсіянераў, якія працуюць, гаворка не ідзе. І ўсякія спекуляцыі на гэту тэму трэба спыніць. У нас невялікая пенсія, і калі пенсіянер працуе — дзякуй яму, значыць, ён патрэбны на вытворчасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?