Рэзкага росту цэн на лекі ў Беларусі не будзе, заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік, адказваючы 21 кастрычніка на пытанні парламентарыяў.

Разам з тым ён патлумачыў, што да ўчарашняга дня лекавыя сродкі закупляліся па афіцыйным курсе, а зараз будуць набывацца па адзіным, які вышэйшы (новая дэвальвацыя нацыянальнай валюты склала 52%).

«У нас створаны дастатковы сур’ёзны запас лекавых сродкаў. Думаю, на месяцы паўтара-два іх хопіць», — мяркуе Тозік.

Разам з тым віцэ-прэм’ер заявіў, што цэны на лекі «вядома, будуць павышацца». «У адваротным выпадку мы наогул застанёмся без лекаў. Сёння ў нас адзіны курс. Менавіта па ім будуць закупляцца новыя лекі. Вядома, будуць узрастаць і цэны на айчынныя прэпараты, таму што 60–65% у іх гэта імпартны складнік», — зазначыў віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?