У 9.40 невядомыя ў цывільным затрымалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі быў затрыманы праз гадзіну пасля Фёдара Мірзаянава. Да былога палітвязня Мірзаянава міліцыянт прыйшоў у 8.30 і забраў з сабой. Таксама каля 8.30 раніцы да іншага палітвязня Дзмітрыя Дразда прыходзілі трое супрацоўнікаў міліцыі. Яны настойліва тэлефанавалі ў дзверы і на хатні тэлефон. Дзмітрыя ў гэты час дома не было. Прыкладна ў гэты ж час знікла сувязь з актывістам Сяргеем Казаковым.

Нагадаем, што на сённяшні вечар запланаваная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі. Яна павінна прайсці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?