Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 5 — плюс 1°С, максімальная днём плюс 5—10°С.

У Мінску ў суботу без ападкаў. Раніцай месцамі па горадзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У нядзелю, 23 кастрычніка, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — плюс 5°С, па паўднёвай палове мінус 1—6°С; максімальная днём плюс 4—11°С.

24 кастрычніка ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы, слабы, днём усходняй чвэрці 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 4°С, пры праясненнях да мінус 6°С; максімальная днём плюс 3—10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?