Чарга на адной з мінсікх АЗС. Фота forum.onliner.by

Чарга на адной з мінсікх АЗС. Фота forum.onliner.by

21 кастычніка ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра магчымае чарговае падаражанне паліва на запраўках. Увечары з’явіліся і лічбы. І форум партала Onliner.by, і гродзенскі блог s13.ru падаюць аднолькавыя лічбы, згодна якіх цана на паліва ў бліжэйшы час можа вырасці на 40-45%. Раней, перад чарговым ростам цэн на паліва, на гэтых рэсурсах з'яўлялася інфармацыя пра падаражанне, якая пасля беспамылкова пацвярджалася.

Атрымаць каментар «Белнафатахіма» цягам вечара не ўдалося — тэлефон прэс-службы не адказвае. Пацвердзіць інфармацыю пра магчымае падаражанне паліва ўдалося на некалькіх аўтазапраўках Мінска і рэгіёнаў.

У Мінску на АЗС у пятніцу ўвечары сабраліся чэргі. Людзі запраўлялі поўны бак, сёй-той ліў і ў каністры.

Сённяшняя сітуацыя нагадвае гісторыю з апошнім падаражаннем паліва. У мінулую пятніцу ў інтэрнэце таксама з’явілася неафіцыйная інфармацыя, на запраўках пачалі збірацца чэргі. Пры гэтым тэлефоны прэс-службы «Белнафатахіма» таксама маўчалі. Падаражанне адбылася ў нядзелю 16 кастрычніка. Тым разам паліва вырасла ў цане на 3-5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?