Мэр Вільнюса Артурас Зуокас сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі.

Ён яшчэ раз падкрэсліў зацікаўленасць Літвы ў дэмакратызацыі сваёй усходняй суседкі. Ён таксама паабяцаў, што Вільнюс будзе аказваць дапамогу ўсім беларусам, якія трапяць пад рэпрэсіі ў сябе на радзіме, паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы Аляксандр Атрошчанкаў.

Паводле яго слоў, мэр у самым пачатку сустрэчы заявіў, што

не ўсе літоўцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі так, як прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайтэ,
вядомая сваімі сімпатыямі да беларускага кіраўніка дзяржавы.

Як зазначыў Артурас Зуокас, большасць літоўскіх палітыкаў упэўненыя ў неабходнасці дэмакратызацыі Беларусі, вызваленні з турмаў усіх палітзняволеных, а таксама правядзенні ў краіне свабодных дэмакратычных выбараў. Толькі ў гэтым выпадку, на думку палітыка, афіцыйны Мінск можа разлічваць на якуюсьці падтрымку Захаду.

З беларускага боку ў сустрэчы ўзялі ўдзел Станіслаў Шушкевіч, Вольга Бандарэнка, Марына Адамовіч, Наталля Радзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?