Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) з глыбокім смуткам паведамляе, што 22 кастрычніка на 72-м годзе жыцця памёр ветэран сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі Мікалай Сцепасюк.

Мікалай Мікітавіч прыйшоў у дэмакратычны рух у гады перабудовы. У сакавіку 1991 года ён быў удзельнікам Устаноўчага з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады.

Мікалай Мікітавіч актыўна працаваў у Лідскай гарадской і Гродзенскай абласной партыйных арганізацыях, неаднаразова быў дэлегатам на партыйныя з’езды, браў удзел ў культурным жыцці свайго краю, у працы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Сцепасюка, яго сябрам і таварышам. Асаблівыя нашы спачуванні жонцы Мікалая Мікітавіча Галіне Іванаўне і дочкам Надзеі Мікалаеўне і Святлане Мікалаеўне.

Светлая памяць пра Мікалая Мікітавіча, шчырага працаўніка, сціплага чалавека, прынцыповага прыхільніка дэмакратычных каштоўнасцяў і надзейнага таварыша, заўсёды захаваецца ў нашых сэрцах, у сэрцах усіх, хто яго ведаў.

***

Гродзенская абласная і Лідская гарадская арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) смуткуюць з прычыны смерці аднаго з найстарэйшых удзельнікаў сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі, дэлегата Устаноўчага з’езду партыі Мікалая Мікітавіча Сцепасюка і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

Развітанне з Мікалаем Сцепасюком пачнецца, а 10-й гадзіне 25 кастрычніка ў рытуальнай зале па вул. Сямашкі, 9 (9-я мінская гарадская бальніца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?