У Магілёве ў лоджыі кватэры 45-гадовай жанчыны адбыўся выбух. Ахвяр і пацярпелых няма. Кватэры нанесены значны ўрон.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама, выбух здарыўся ўвечары 21 кастрычніка ў двухпакаёвай кватэры на Віцебскім праспекце. У лоджыю быў закінуты выбуховы пакет.

У Кастрычніцкім РАУС Магілёва сказалі, што падчас выбуху ў кватэры знаходзіліся людзі, але дзякуючы таму, што балконныя дзверы былі зачыненыя, ніхто не пацярпеў.

Тым не менш выбуховай хваляй былі выбіты вокны ў абодвух пакоях і пашкоджана лоджыя.

У здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў падазраецца 62-гадовы пенсіянер, магілёвец, раней судзімы за вымагальніцтва і пагрозу забойствам. Мужчына затрыманы, заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Пакуль не ўстаноўлена, з чаго складалася выбуховае прыстасаванне. Матывы злачынства высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?