Акцыя салідарнасці з палітвязнямі, 24 кастрычніка, Мінск.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі, 24 кастрычніка, Мінск.

19.35

Удзельнікі акцыі разыходзяцца.

19.27

Парфянкоў з’ехаў з Кастрычніцкай на гарадскім аўтобусе. Разам з ім ў аўтобус села адна асоба ў цывільным.

На плошчы каля пятнаццаці ўдзельнікаў. Яны стаяць дзвюма невялікімі групамі. Ніякай атрыбутыкі, ніякіх лозунгаў.

19.21

Як і ў часе пятнічнай акцыі, не працуюць сайты svaboda.org, belaruspartisan.org і charter97.org.

19.18

Перад журналістамі паспрабаваў выступіць былы палітвязень ВасільПарфянкоў. Аднак палкоўнік Яўсееў адвёў яго за локаць у бок і настойліва параіў ісці дамоў. Ён пайшоў у метро ў атачэнні «ціхароў». Услед кінуліся фотарэпарцёры.

19.14

На плошчы каля дзесяці ўдзельнікаў акцыі салідарнасці. Большасць з іх сабралася каля Алены Ліхавід.

19.11

Маці Мікіты Ліхавіда заяўляе журналістам, што калі нават адзін чалавек будзе выходзіць на плошчу, гэта будзе поспех. Палкоўнік Яўсееў папярэджвае жанчыну пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і просіць пакінуць плошчу.

19.08

Міліцыянты затрымалі і пасадзілі ў аўто Максіма Вінярскага, аднаго з арганізатараў акцыі.

19.00

На плошчы спакойна. З’явіліся некалькі груп маладых людзей. Яны стаяць моўчкі, у цэнтры плошчы не выходзяць. Тым часам на акцыю прыйшло каля трох дзясяткаў журналістаў.

18.55

На Кастрычніцкай пакуль сабраліся толькі журналісты і супрацоўнікі міліцыя. Спецназаўцы паспрабавалі вывесці групу рэпарцёраў у метро «для праверкі рэчаў». Некаторых журналістаў правяраюць на плошчы каля ўваходу ў падземку.

* * *

Нагадаем, што грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» заявіла пра правядзенне 24 кастрычніка чарговай акцыі падтрымкі палітвязняў. Яна запланаваная на 19.00 на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Апошняя акцыя падтрымкі ў Мінску адбылася 21 кастрычніка і сабрала некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Міліцыянты ў цывільным затрымалі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Валанцэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?