У Баранавіцкім раёне 23 кастрычніка адбыліся два ДТЗз-за дзікоў, якія раптоўна выбеглі на дарогу.
Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, абедзве аварыі зафіксаваныя на трасе Брэст — Мінск — граніца РФ.
Першае ДТЗ адбылося ў 18.45 прыкладна за 10 км ад Баранавічаў. Перад аўтамабілем
на дарогу выбегла некалькі дзікоў. На аднаго з іх кіроўца наехаў.
Другая аварыя зарэгістраваная прыкладна ў 22.00 на
У абодвух ДТЗ кіроўцы не пацярпелі. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.Жывёлы ў выніку наездаў загінулі на месцы.
«На дарогах Брэсцкай вобласці з пачатку года адбылося пяць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл (у трох выпадках ласі, у двух — дзікі). Людзі не пацярпелі», — сказала Сахарчук.