У тэлераскладзе на сераду цікавы фільм «Хам» паводле Элізы Ажэшкі.
Лад, 13.55
Хам / Франка – жонка Хама
Беларусь – Расея, 1990, каляровы, 98 хв.
Рэжысэр: Зьміцер Зайцаў
Ролі выконваюць: Хана Дуноўска, Генадзь Шкуратаў, Рыта Гладунка, Марына Захарэвіч, Надзея Бутырцава, Аляксандар Сайко, Андрэй Баброў, Іна Аленікава
Жанр: Мэлядрама паводле раману Элізы Ажэшкі
Прыгажуня Франка, дачка польскага чыноўніка, выходзіць замуж за селяніна Паўла. Прызвычаеная да раскошы, яна будзе ладзіць гістэрыкі, уцякаць ад мужа ў горад – і аднойчы ў падоле прынясе чужое дзіця. Але ейны муж будзе дараваць і чакаць...
Заўважны твор студыі “Беларусьфільм” на пачатку 90-х.
***