Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін быў затрыманы раніцай 25 кастрычніка набеларуска-літоўскай мяжы.
Паводле інфармацыі сайта прыхільнікаў АГП, беларускія памежнікі заявілі Марголіну, які прыбыў у пункт пропуску на аўтамабілі, што ён павінен прайсці працэдуру асабістага надгляду.
«Сённяшняя падзея — чарговае сведчанне існавання чорных спісаў палітычна ненадзейных грамадзян краіны, да якіх улады аднеслі не толькі кіраўніка АГП, але і актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі», — гаворыцца ў паведамленні.
У якасці прыкладу прыводзіцца затрыманне 18 кастрычніка на пагранпераходзе «Каменны Лог» старшыні выканкама АГП Алены Крышчановіч, якая вымушана была прайсці працэдуру асабістага надгляду. Перад гэтым падобная гісторыя адбылася з ёю на