Журналіста затрымалі ў часе асвятлення ім страйку работнікаў прадпрыемства «Жыллё».

У пастарунку яго пратрымалі 4 гадзіны. А 13.30 прэс-службе БАЖ удалося выйсці з ім на сувязь (да гэтага часу тэлефон Зянкова быў адключаны). З яго словаў, за гэты час міліцыянты правялі дагляд яго асабістых рэчаў, сцёрлі запіс на відэакасеце, што была пры ім, а маёр Паўлавец правёў з ім «прафілактычную размову». «Пытаўся, чаму ex-press.by падае толькі негатыўную інфармацыю», — распавёў Аляксандр Зянкоў.

Быў складзены пратакол адміністратыўнага затрымання, з якога вынікае, што затрыманне адбылося а 9.15, а выпусцілі журналіста а 13.15. «То бок, ператрымалі на цэлую гадзіну», — заўважае сп. Зянкоў.

Нагадаем, што ў ліпені 2011 г. Аляксандр Зянкоў адбыў 5 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі» — яго затрымалі ў часе здымкаў на відэа «маўклівай» акцыі пратэсту ў цэнтры Барысава 20 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?