Паводле звестак БелаПАН, да канца гэтага тыдня рознічныя цэны на нафтапрадукты могуць вырасці на 25%.

У кастрычніку канцэрн «Белнафтахім» ужо двойчы падвышаў рознічныя цэны на бензін. Так, 1 кастрычніка цана бензіну і дызпаліва ў сярэднім вырасла на 5%, а 16 кастрычніка бензін падаражэў у сярэднім на 3%, дызельнае паліва — на 5%.

Усяго з пачатку года цана паліва ў Беларусі павышалася дзевяць разоў. Чарговае падвышэнне коштаў на паліва чакаецца ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля (на 52%), што адбылася другі раз у гэтым годзе 20 кастрычніка.

Пра тое, што цана бензіну да канца года вырасце як мінімум яшчэ раз, заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. «Гэта было не апошняе павышэнне цэнаў на бензін, да канца года яшчэ раз прыйдзецца падвышаць кошты, калі мы хочам ездзіць, а не хадзіць пешшу», — сказаў Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?