У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшлі суды над удзельнікамі акцыі падтрымкі палітвязняў, што прайшла вечарам 25 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Суд арыштаваў Алега Рахоўскага і Аляксандра Салдаценку на 7 сутак, былога палітвязня Сяргея Казакова — на 10 сутак.

Людзі ў цывільным, якія не прадстаўляліся і не паказвалі ніякіх дакументаў, перашкаджалі журналістам: яны забаранялі фатаграфаваць, рабіць відэа- і аўдыёзапісы. Людзі ў цывільным тлумачылі свае дзеянні загадам суддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?