Валютны крызіс не мог не закрануць платную стаматалогію. І гэта зразумела, бо і матэрыялы, і абсталяванне тут у большасці імпартныя. Яшчэ летам прыватныя стаматолагі, пераважна ў рэгіёнах, забілі трывогу — кліенты амаль перасталі лячыць зубы. Пазней з’явіліся паведамленні, што платнае лячэнне зубоў стала адной з формаў укладання грошай. Мы паспрабавалі высветліць, што адбываецца ў гэтай сферы цяпер.
Цэны выраслі, але кліентаў не паменела
У Мінску ў прыватных клініках яшчэ ў чэрвені папярэджвалі, што ў другім паўгоддзі цэны істотна вырастуць. Магчыма, нават удвая. Так яно і выйшла.
У адной з мінскіх клінік у чэрвені паслуга хірурга па выдаленні зуба ў залежнасці ад складанасці аперацыі каштавала ад 150 да 200 тысяч рублёў. Цяпер за гэта
І ўсё ж частка кліентаў платнай стаматалогіі перакачавала ў дзяржаўныя паліклінікі. Бо яны нават з улікам павышэння цэн дагэтуль не дасягнулі дакрызіснага ўзроўню цэнаў прыватнікаў. Напрыклад, калі ў цэнтрах, кшталту «Ладэ», у пачатку года палячыць тры каналы карэннага зуба каштавала каля 500 тысяч рублёў, то ў Мінскай абласной стаматалагічнай паліклініцы гэтая паслуга і цяпер каштуе ад 170 тысяч.
Едуць лячыцца ў правінцыю, бо там танней
«Кліентаў у нас не стала менш. Магчыма, нават пабольшала», — расказвае прыватны стаматолаг з Белаазёрска Наталля Дарошка. Па яе словах, цэны на паслугі стаматолага ў правінцыі значна меншыя, чым у сталіцы і вялікіх гарадах. Выхадныя дні ў яе распісаныя на месяц наперад, будні — на паўмесяца. Па выходных у доктаркі ў асноўным лечацца студэнты гарадоў, найперш з Мінска і Брэста. Бо тут танна, а кабінет абсталяваны не горш, чым у Мінску.
У маладзечанскім стаматалагічным цэнтры «
Плюсы і мінусы прыватнай і дзяржаўнай стаматалогіі
Безумоўным плюсам прыватных цэнтраў, акрамя высокапрафесійных спецыялістаў, з’яўляецца арганізацыя працы з кліентам. Гэта, як правіла, не толькі ўтульныя памяшканні, пачынаючы з калідора, але і індывідуальны падыход да кожнага кліента. У кабінеце адначасова лечыцца толькі адзін пацыент. Доктару дапамагае медсястра. Не трэба стаяць у чарзе, каб зрабіць здымак праблемнага зуба. Але за ўсё гэта трэба нямала заплаціць.
У дзяржаўнай часам можна сутыкнуцца з чэргамі ў калідорах і сеансам адначасовага лячэння чатырох пацыентаў. Кампенсацыяй за гэта былі больш чым прыемныя цэны. Абсталяванне ў платных дзяржаўных клініках даўно ўжо не горшае, чым у прыватных.
***
Стаматалогія анлайн
Афіцыйны сайт кампаніі — даўно не навіна. Свае старонкі ў сеціве маюць не толькі прыватныя стаматалагічныя клінікі, але і дзяржаўныя. Пры гэтым некаторыя клінікі не спыняюцца на пераліку паслуг і цэнах. Цяпер праз інтэрнэт можна запісацца да доктара. У змаганні за кліента клінікі ладзяць





