паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч журналістам 27 кастрычніка, перад адкрыццём у Мінску
Паводле слоў Піневіча, гэта структура будзе ўяўляць сабой установу, убудаваную ў сістэму аховы здароўя Беларусі пры значнай падтрымцы грамадскіх арганізацый. Ужо ёсць распараджэнне прэзідэнта, якім выдзяляецца ўчастак пад будаўніцтва хоспіса. Вядуцца перамовы з замежнымі інвестарамі і беларускай
Першы намеснік міністра лічыць, што стварэнне Рэспубліканскага дзіцячага хоспіса стане «чарговым штуршком» для развіцця паліятыўнай дапамогі дзецям Беларусі. Усяго ў краіне налічваецца 1 млн. 700 тыс. дзяцей,
прыблізна 25 тыс. з іх маюць «тую ці іншую ступень страты здароўя», прыкладна 1,5 тыс. маюць патрэбу ў паліятыўнай дапамозе.
Піневіч адзначыў, што першай установай, якая стала аказваць паліятыўную дапамогу ў Беларусі, з’яўляецца грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы хоспіс», створаная на базе Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў 1994 годзе. У Віцебску, Магілёве, Гомелі, Пінску і Слоніме таксама ёсць арганізацыі, якія аказваюць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку безнадзейна хворым дзецям.
«Я лічу, што мы дастаткова шырока прасунуліся ў вырашэнні праблем паліятыўнай дапамогі», — заявіў першы намеснік міністра. Паводле яго слоў, у перспектыве плануецца адкрыць структуры дзіцячага хоспіса ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Гэтыя структуры будуць стварацца разам з грамадскімі арганізацыямі, адзначыў Піневіч.
Дырэктар Беларускага дзіцячага хоспіса Ганна Гарчакова таксама падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый і дзяржавы ў сферы арганізацыі паліятыўнай дапамогі. Калі грамадскія арганізацыі адрозніваюцца мабільнасцю, лабільнасцю, індывідуальным падыходам, то дзяржаўныя ўстановы — стабільнасцю, прафесіянальнасцю, пэўным стандартам аказання паслуг. Гарчакова прывяла ў прыклад Вялікабрытанію, дзе ўсе дзіцячыя хоспісы з’яўляюцца грамадскімі, але атрымліваюць да 30% датацый дзяржавы.