Фінансаванне будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска ў другім паўгоддзі 2011 года прыпынена. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Лыцін.

Паводле яго слоў,

з запланаваных на год прыкладна 80 мільярдаў рублёў на аб’екце асвоена 19 мільярдаў.
Лыцін нагадаў, што работы па збудаванні дарогі былі пачаты ў 2011 годзе ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта.

«Мы разглядалі пытанне фінансавання на прэзідыуме Савета міністраў. Ёсць адпаведныя даручэнні ўключыць гэты аб’ект у інвестпраграму наступнага года. Пры фарміраванні бюджэту мы такую прапанову ўнеслі», — сказаў Лыцін. Аднак аб’ёмах фінансавання гаварыць пакуль рана. «Але я вельмі спадзяюся, што работа па гэтым аб’екце будзе працягнута», — адзначыў кіраўнік «Белаўтадара».

Згодна з планамі,

агульная працягласць другой кальцавой дарогі вакол Мінска складзе 158 км.
Мяркуецца пабудаваць дарогу па новым напрамку ад трасы М-3 Мінск — Віцебск да дарогі М-6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы і далей да дарогі М-1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ агульнай працягласцю 85 км.

Рэалізацыю праекта плануецца ажыццявіць у два этапы. З улікам вывучаных патокаў руху дарожнікі лічаць мэтазгодным на першым этапе пабудаваць па новым напрамку ўчастак аўтадарогі ад М-3 да М-6 працягласцю 44 км.

Будаўніцтва гэтага ўчастка плануецца завяршыць у 2014 годзе, да пачатку чэмпіянату свету па хакеі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?