28 кастрычніка ў першым мінскім хостэле Jazz адбудзецца акустычны канцэрт беларускага рэпера Vinsent'a.

На канцэрце будзе прэзентаваны DVD-дыск "Жывы DVD!!!", у які ўвайшлі фрагменты выступаў Vinsent'а ў клубах "Рэактар", "Гудвін" і "Графіці", справаздачы з канцэртаў у Літве і Польшчы, фатаздымкі, сумесныя трэкі, тэксты, кліпы і ўвогуле ўсё тое, што мусіць мець у сваёй калекцыі аматар беларускага рэпа.

Выступы з жывым складам моцных музыкаў зрабілі творчасць Vinsent'a цікавай нават для тых аматараў рока, джаза і фанка, якія лічаць рэп другаснай культурай, для якой не характэрны сапраўдны драйв і музычная каштоўнасць. Гурт умее "даць джазу" ва ўсіх сэнсах гэтага словазлучэння.

Апроч канцэрта ў хостэле плануюцца:

- dj-сэт

- дэгустацыя нацыянальных кактэляў з «Крамбамбулі», якую вырабляе кампанія «БелПі»

- гульня ў настольныя тэніс і футбол

- кава, гарбата, печыва

- конкурсы і падарункі ад «Будзьма беларусамі» і крамы абутку і вопраткі «Фрыстайл»

- акцыя «Вольны кампутар»

- добры настрой і прыемныя размовы

- знаёмства з хостэлам і экскурсія па ім

Кошт квітка: 40 000 рублёў

Даведкі па тэлефоне: +375 29 782-88-81

Пачатак:19.00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?