Завершана будаўніцтва абходнай аўтадарогі вакол нацыянальнага парку «Белавежская пушча», паведаміў 27 кастрычніка на прэс-канферэнцыі намеснік міністра транспарту і камунікацый — дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» Анатоль Лыцін.

«Дарога практычна гатова да эксплуатацыі, рыхтуюцца акты ўводу», — сказаў ён.

Будаўніцтва абходнай дарогі вакол тэрыторыі нацпарка «Белавежская пушча» ажыццяўлялася ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта. Працягласць дарогі склала прыблізна 200 км. Яна пабудавана па параметрах чацвёртай катэгорыі з шырынёй асфальтабетоннага пакрыцця 9 м і сучаснай інжынернай інфраструктурай. Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася за кошт дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця.

Урачысты ўвод трасы ў эксплуатацыю запланаваны на 7 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?