Буйныя прамысловыя цэнтры Беларусі — Бабруйск і Жлобін — звяжа новая аўтадарога першай катэгорыі з чатырма палосамі руху. Пра гэта паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый — дырэктар дэпартамента «Белаўтадар» Анатоль Лыцін.

На ўчастак дарогі ад Бабруйска да Жлобіна ўжо распрацавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, растлумачыў ён.

Для фінансавання гэтага праекта могуць быць прыцягнутыя льготны кітайскі крэдыт або крэдыт Еўразійскага банка.

Плануецца прыцягнуць крэдыт да $300 мільёнаў. Беларускі бок разлічвае, што рашэнне па гэтым участку будзе прынята ў першай палове наступнага года, каб у чацвёртым квартале ўжо пачаць падрыхтоўчыя работы ў межах праекта. «Гэты ўчастак дарогі праходзіць цераз мноства населеных пунктаў, там шмат месцаў, дзе абмежавана хуткасць, таму дарогу плануецца правесці па новым напрамку. Гэта будзе дарога першай катэгорыі з чатырма палосамі руху», — сказаў дырэктар «Белаўтадара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?