За час знаходжання Дзмітрыя Канавалава ў СІЗА КДБ адвакат Дзмітрый Ляпрэтар не быў дапушчаны да яго ні разу. Гэта вынікае з матэрыялаў, абнародаваных 27 кастрычніка ў судзе па хадайніцтве Станіслава Абразея — абаронцы другога фігуранта справы аб тэрарызме Уладзіслава Кавалёва.

Канавалаў і Кавалёў знаходзяцца ў СІЗА КДБ з 13 красавіка.
Ляпрэтар стаў абаронцам Канавалава адразу пасля яго затрымання, 12 красавіка. Ён суправаджаў свайго падабароннага падчас усіх следчых дзеянняў, у якіх той удзельнічаў.

Паводле абнародаваных даных, 11 чалавек наведвалі Канавалава ў следчым ізалятары ў агульнай складанасці каля 55 раз. Галоўным чынам гэта былі следчыя.

Абразей наведваў Кавалёва толькі адзін раз. У гэтага абвінавачванага за час знаходжання ў СІЗА 11 чалавек пабывалі каля 50 раз. У асноўным гэта былі тыя ж асобы, якія наведвалі Канавалава.

У той жа час Ляпрэтар і Абразей неаднаразова наведвалі сваіх падабаронных, калі яны знаходзіліся 25 мая — 16 чэрвеня ў аддзяленні стацыянарных судова-псіхіятрычных экспертыз. Усяго ў гэты перыяд было больш за сорак наведванняў.

Уключаючы адвакатаў, да абвінавачваных прыходзілі 12 чалавек, у тым ліку на той час намеснік генеральнага пракурора — начальнік следчага ўпраўлення Гепракуратуры Андрэй Швед.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?