Канцэрн «Белнафтахім» падпісаў дамову аб пастаўках нафты ў Беларусь паводле новай цэнавай формулы, паведамілі інфармацыйныя агенцтвы.

З расейскага боку пагадненьне падпісалі «ЛУКОЙЛ», «ТНК», «Роснефть», «Русснефть». «Сургутнефтегаз» ўдзелу ў перамовах ня браў. Ён будзе пастаўляць нафту на аснове двухбаковых дамоўленасьцяў.

Новая формула прывязаная да сусьветных цэнаў на нафту з улікам скарачэньня выдаткаў на фрахт і транзыт. У выніку цана паставак нафты ў Беларусь будзе ніжэйшай за сусьветную на $125‑130 і складзе на канец студзеня $235‑240 за тону з уключэньнем у цану вывазной пошліны для Беларусі $53 з адной тоны.

Расея паставіць у Беларусь у 2007 г. каля 22 млн т нафты, пароўну на Мазырскі й Наваполацкі заводы.

Як адзначае расейская газэта «Коммерсант», цана нафты для Беларусі ў сьнежні складала $230 за тону, потом пасьля быў уведзены мыт $53 за тону.Цяпер жа выходзіць, што расейскія нафтавікі зноў будуць прадаваць нафту ў краіну за старую цану. Газэта задаецца пытаньнм, хто ж будзе плаціць тое мыта. Газэта мяркуе, што папросту нафтавыя кампаніі зьнізілі цану. Гэта ня дзіўна: яна папросту зьнізілі звышпрыбыткі. Цана паставак расейскай нафты ў Польшчу без уліку экспартных мытаў ($180 за тону) складае $172 за тону. У Беларусь жа нават па новай формуле нафтакампаніі будуць прадаваць нафту ў сярэднім за $187 за тону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?