Трое гродзенцаў, студэнтаў аднаго з польскіх ВНУ, прыехалі дахаты ў родны горад і, не дабраўшыся дадому, трапілі ў цэнтры горада пад колы аўтамабіля. Кіроўца таксі рухаўся па адной з цэнтральных вуліц горада і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў маладых людзей, што пераходзілі вуліцу.

Адна з дзяўчат змагла адскочыць ад аўтамабіля, яе ён ледзь зачапіў. Хлопца ад удару адкінула на паласу сустрэчнага руху. Яшчэ адну дзяўчыну кіроўца правёз на капоце машыны больш за 15 м.

Двое пацярпелых шпіталізаваныя. У дзяўчыны лекары канстатавалі пералом абедзвюх касцей правай галёнкі, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, у хлопца — удар галаўнога мозгу, пералом сцягна, адкрыты пералом абедзвюх касцей галёнкі і політраўму.

Юнак знаходзіцца ў рэанімацыі.

Стаж кіроўцы складае 14 гадоў. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?