Беларусь мае намер вывучыць міжнародны вопыт па пытаннях заканадаўчага рэгулявання Інтэрнэта. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч на ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Тыдзень моды на здароўе», якая адкрылася сёння, 31 студзеня, у Мінску.
Ён падкрэсліў, што рэгуляваць пытанні, звязаныя з работай СМІ у Інтэрнэце, вырашылі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых краінах. «Мы не плануем перашкаджаць рабоце Інтэрнэта, але лічым сваім абавязкам вывучыць дзейнасць ведамстваў іншых краін у гэтым напрамку, а таксама ўнесці адпаведныя новаўвядзенні ў закон аб друку», — сказаў Уладзімір Русакевіч.
Закон аб друку не павінен быць заменены якім‑небудзь новым заканадаўчым актам, але ў сувязі з новымі ўмовамі, шырокім развіццём Інтэрнэта Міністэрства інфармацыі плануе ўнесці ў яго некаторыя змяненні.
Ілюстрацыя з сайту blogger.ru