На сталічнай вуліцы Кіжаватава каля дома №32 пры правядзенні земляных работ знойдзеныя шесть гільзаў з капсульнымі ўтулкамі і адзін артылерыйскі узрывальнік часоў Другой сусветнай.

Снарады знайшлі ў чацвер. Група размініравання вывезла небяспечныя знаходкі на палігон і абясшкодзіла.

А днём раней на гэтай жа вуліцы таксама пры правядзенні земляных работ знойдзеныя, а затым знішчаныя 41 артылерыйскі 88-міліметровы снарад з выбухоўнікам і 3 капсульныя гільзы з утулкай таксама часоў Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?