Пра гэта на сустрэчы з сябрамі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі паведаміў адказны за візавыя пытанні консул Пётр Ляўчук. Па ягоных словах, праблемы з электроннай рэгістрацыяй анкет у гродзенцаў узнікаюць у сувязі са значным павелічэннем колькасці ахвотных атрымаць польскую візу.

За год колькасць віз, якія выдае польскае консульства ў Гродне, узрасла ўдвая. За месяц візы атрымліваюць 8000 жыхароў Гродзенскай вобласці. Каб аператыўна паспяваць апрацоўваць анкеты, польскі бок звяртаўся да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць павялічыць колькасць супрацоўнікаў консульскай службы, аднак атрымаў адмову.

У такой сітуацыі консул парэкамендаваў гродзенцам звяртацца за візамі ў консульскія ўстановы ў Брэсце і Мінску: зарэгістраваць візавую анкету там значна прасцей.

Праблемы з атрыманнем польскіх віз ў гродзенцаў пачаліся летам: пасля з’яўлення віз «на закупы», для якіх не патрабуецца запрашэння з польскага боку, колькасць ахвотных наведаць суседнюю краіну значна ўзрасла, чэргі пачалі расцягвацца на месяцы.

З 15 верасня, калі стала абавязковай электронная рэгістрацыя візавых анкет, сітуацыя ўвогуле выйшла з-пад кантролю.

Даты рэгістрацыі візавых анкет для падачы ў консульскі аддзел у Гродне з’яўляюцца на сайце Міністэрства замежных спраў Польшчы па аўторках, але ў гэтыя дні трапіць на гэты сайт з Гродна практычна немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?