Сёння на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Стамбуле адбудуцца паўфінальныя паядынкі.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая заняла на папярэднім этапе 1-е месца ў «Белай» групе, сустрэнецца з расіянкай Верай Званаровай (6), якая была другі ў «Чырвонай» групе. На гэтым турніры беларуска выйграла ў аўстралійскай тэнісісткі Саманты Стосур (7) — 6:2, 6:2, кітаянкі На Лі (5) — 6:2, 6:2, а ў заключным паядынку першага этапу прайграла францужанцы Марыён Барталі (9) — 7:5, 4:6, 4:6. Да гэтага Вікторыя Азаранка сустракалася ў Верай Званаровай дзевяць разоў, выйграўшы ў трох і саступіўшы ў шасці матчах. Вікторыя Азаранка трэці раз запар гуляе на выніковых турнірах WTA і ўпершыню выйшла ў паўфінал.

У другім паўфінальным паядынку чэшская тэнісістка Петра Квітава (3) згуляе з Самантай Стосур.

Выніковы турнір, агульны прызавы фонд якога складае $4,9 млн., фінішуе 30 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?