Міністры замежных спраў Лігі арабскіх дзяржаў звярнуліся да прэзідэнта Сірыі Башару Асаду з пасланнем, у якім асуджаюцца забойства мірных жыхароў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту.
Міністры заклікалі прэзідэнта Сірыі прыняць усе неабходныя меры, каб абараніць людзей.
Гэта заява была прынята ў той час, калі ў Сірыі працягваліся выступы і іх жорсткае задушэнне.
Паводле праваабарончых груп, толькі цягам пятніцы сіламі бяспекі былі забітыя 37 чалавек.





