Таджыкістан будзе садзейнічаць наладжванню ўзаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй Ісламскага супрацоўніцтва (АІС), у тым ліку прасоўванню беларускай заяўкі на атрыманне статусу назіральніка ў АІС. Дамоўленасць пра гэта была дасягнута ў Душанбэ падчас перамоў Аляксандра Лукашэнкі з Эмамалі Рахмонам.
Як паведамляе
Па выніках перамоў кіраўнікі дзяржаў падпісалі сумесную заяву, у якой утрымліваецца даручэнне ўрадам абедзвюх краін засяродзіць намаганні на прыярытэтных кірунках эканамічнага,
Прэзідэнты таксама падпісалі дагавор аб доўгатэрміновым
Акрамя таго, падпісаны міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян Беларусі ў Таджыкістане і грамадзян Таджыкістана ў Беларусі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінэканомікі Беларусі і Міністэрствам эканамічнага развіцця і гандлю Таджыкістана. Таксама падпісаны пагадненні паміж адпаведнымі галіновымі ведамствамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў сферы прадухілення надзвычайных сітуацый, маладзёжнай палітыкі, у галіне культуры і мастацтва.
У сваіх заявах для прэсы Лукашэнка і Рахмон у чарговы раз падкрэслілі дружалюбны і партнёрскі характар адносін дзвюх краін, расказалі пра вынікі перамоў.
Плануецца, што Беларусь пашырыць пастаўкі ў Таджыкістан якаснай і адносна таннай тэхнікі, на тэрыторыі Таджыкістана будуць стварацца сумесныя вытворчасці.
Лукашэнка паведаміў, што Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі праектаў у энергетыцы, транспартнай сферы, камунікацыях, АПК, пастаўках машынабудаўнічай прадукцыі, у тым ліку на аснове лізінгу.
У пытаннях знешняй палітыкі Лукашэнка адзначыў падобныя пазіцыі Беларусі і Таджыкістана ў міжнародных інтэграцыйных аб’яднаннях, у тым ліку па такіх ключавых пытаннях, як барацьба супраць тэрарызму, экстрэмізму, наркатрафіку, транснацыянальнай злачыннасці і незаконнага гандлю зброяй.
«Мы заўсёды падтрымлівалі і будзем падтрымліваць адзін аднаго ва ўсіх міжнародных арганізацыях, на ўсіх міжнародных форумах. Мы актыўна супрацоўнічаем у межах ААН, АБСЕ, ШАС, Арганізацыі Ісламскага супрацоўніцтва, інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, такіх як СНД, ЕўрАзЭС, АДКБ», — дадаў ён.
Прэзідэнты падчас перамоў закранулі тэму супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, найперш у навуцы і адукацыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы паведаміў, што ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце будзе адкрыты факультэт БНТУ.
«Таджыкістан зацікаўлены ў пашырэнні і паглыбленні нашага плённага ўзаемадзеяння ва ўсіх кірунках, якія маюць узаемную цікавасць», — адзначыў Эмамалі Рахмон.
Акрамя таго, ён канстатаваў, што па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся, пазіцыі Таджыкістана і Беларусі супадалі ці былі блізкімі. «Можна без перабольшання сказаць, што ў адносінах дзвюх дзяржаў адкрыты новы этап, арыентаваны на наступнае дзесяцігоддзе», — падкрэсліў Рахмон.
Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан працягнецца 29 кастрычніка. Ён наведае парламент, а таксама выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка