Лукашэнка падчас побыту ў Вільні ў верасні 2009 г., Lrytas.lt
Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Еўрапейскаму саюзу і ЗША адмовіцца ад палітыкі санкцый і вярнуцца да поўнафарматнага ўзаемадзеяння.
«Упэўнены, даўно прыйшоў час адмовіцца ад гэтых штучных бар’ераў, замшэлых стэрэатыпаў і расчысціць шлях для поўнафарматнага ўзаемадзеяння», — заявіў А. Лукашэнка ў суботу ў Душанбэ, выступаючы ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце.
Як адзначыў Лукашэнка, «ужываныя двайныя стандарты, спробы ціску і нейкія там санкцыі ніколі не былі і не стануць канструктыўным элементам палітыкі».
Лукашэнка заявіў, што
«ўскладненні ў адносінах з ЕС і ЗША ўзнікаюць не па нашай віне».«Мы шчыра імкнемся да наладжвання добрасуседства і канструктыўнага ўзаемадзеяння», — сказаў ён. Паводле яго слоў, «інтарэс да дыялогу і выбудоўвання нармальных адносін у нас аб’ектыўна павінен прысутнічаць з абодвух бакоў». Пры гэтым, падкрэсліў А. Лукашэнка,
«мы не стаім з працягнутай рукой, выпрошваючы супрацоўніцтва, а мы яго прапануем».
Гаворачы аб адносінах з ЗША,
Лукашэнка адзначыў, што не Беларусь была ініцыятарам цяперашніх складанасцяў.«Наадварот, Беларусь заўсёды была адказным партнёрам Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, адмываннем грошай і гандлем людзьмі», — заявіў ён. «Мы і сёння аказваем пэўнае садзейнічанне Вашынгтону ў вырашэнні вядомай вам афганскай праблемы», — адзначыў А. Лукашэнка.





