Самалёт«Боінг-737» авіякампаніі «Белавія», які ляцеў у Прагу, зрабіў пасадку на запасным аэрадроме ў Брне(таксама Чэхія, а не сталіца Швейцарыі, як можна падумаць).
Самалёт вылецеў з Мінска ў 9.30 і павінен быў прыбыць у Прагу ў 11.45.
Як паведамілі ў «Белавія»,
прычынай пасадкі сталі неспрыяльныя метэаўмовы ў пражскім аэрапорце — моцны туман і дрэнная бачнасць.
Цяпер пасажыры, якія ляцелі гэтым рэйсам, знаходзяцца ў зале чакання аэрапорта Брна і чакаюць паляпшэння метэаўмоў.