Увечары 29 кастрычніка, каля 20-й гадзіны, маладая дзяўчына перабягала МКАД непадалёк ад паварота на пасёлак Ждановічы. Калі яна дабегла да трэцяй паласы, яе збіла легкавая машына «Пежо 407» цёмнага колеру.

Кіроўца не паспеў своечасова зрэагаваць, бо было цёмна, невялікі туман, а дзяўчына, як распавялі НН відавочцы, была апранутая ў цёмную кароткую куртку і чорныя нагавіцы.

Кіроўца «Пежо», малады хлопец, спыніўся. У лічаныя хвіліны прыехала «хуткая». З суседніх дамоў выбеглі занепакоеныя людзі.

Сёння стала вядома, што ў пацярпелай — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, адкрыты пералом галёнкі і ірваныя раны цела. Як паведаміла БелТА, яна знаходзіцца ў бальніцы.

Прыкра, што пацярпелая не скарысталася падземным пераходам, які знаходзіцца літаральна за дзясятак метраў ад месца аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?