Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бярдымухамедаў прыняў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, які прыбыў у Ашхабад для ўдзелу ў юбілейных урачыстасцях з нагоды 20-й гадавіны незалежнасці Туркменістана.

«У часе сустрэчы бакі абмеркавалі цяперашні стан і перспектывы шматгадовага плённага туркмена-беларускага партнёрства, адзначыўшы наяўнасць шырокіх магчымасцяў для інтэнсіфікацыі прадуктыўнага ўзаемадзеяння па ўсіх важнейшых напрамках, у тым ліку гандлёва-эканамічным сектары, сельскай гаспадарцы, хімічнай і перапрацоўчай прамысловасці, транспартна-камунікацыйнай і шэрагу іншых прыярытэтных сфер. «Быў выяўлены таксама узаемная цікавасць да нарошчвання паставак у Туркменію беларускай сельскагаспадарчай і іншай спецтэхнікі, а таксама да актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у тым ліку па лініі навукі, культуры і адукацыі», — адзначае прэс-служба Бярдымухамедава.

Як паведамлялася, 24 кастрычніка кіраўнікі Туркменіі і Беларусі па тэлефоне абмеркавалі перспектывы далейшага двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, быў абмеркаваны праект будаўніцтва беларускімі спецыялістамі горна-абагачальнага комплексу па выпуску калійных угнаенняў магутнасцю 1,4 млн тон у год на базе Гарлыкскага радовішча калійных соляў. ГАК будзе пабудаваны «пад ключ» беларускімі спецыялістамі. Акрамя таго, Лукашэнка абмеркаваў з Бердымухамедавым пытанні пастаўкі беларускай грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі ў Туркменістан і падрыхтоўку туркменскіх спецыялістаў у беларускіх ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?