ЗП «Вэлком» (гандлёвыя маркі velcom і PRIVET) павышае цану паслуг сувязі на 15% ад 30 лістапада 2011 года, паведамляе кампанія на сваім сайце. Тарыфы на выклікі і дадатковыя паслугі будуць акругленыя да аднаго рубля згодна з правіламі арыфметычнага акруглення, тарыфы на разавыя ўнёскі i спецыяльныя паслугі — да 50 рублёў.

Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дамоваў застаюцца нязменнымі.

З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца на сайце аператара альбо даведацца іх па тэлефонах даведачна-інфармацыйнай службы: для набору з мабільнага тэлефона — 411 (званок у сеткі velcom бясплатны) і 150 (званок платны) і гарадскі тэлефон (017) 330 30 30.

Гэта будзе ўжо трэцяе падвышэнне тарыфаў velcom ў гэтым годзе. Кампанія павышала тарыфы на 10% з 24 чэрвеня і на 7% з 16 кастрычніка. Аператар МТС павысіў цэны ў сярэднім на 10% з 11 ліпеня, life:) значна падняў кошт шэрагу паслуг з 15 чэрвеня, а таксама павялічыў тарыфы на шэраг паслуг з 3 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?