БелАЗам па Дзядах — фотафакт
30 кастрычніка на праспекце Пераможцаў святкавалі Дзень аўтамабіліста.
У галоўным афіцыёзным месцы Мінска, ля стэлы, дзе звычайна праходзяць парады, адбыліся байк- і аўташоу, публіку забаўлялі музычныя гурты «Дразды» і «No Comment Band», а асілак Кірыл Шымко зрушыў з месца 55-тонны БелАЗ з сімволікай БРСМ. Спецыяльным госцем на свята быў запрошаны грузінскі спявак і актор Вахтанг Кікабідзэ.
Усё б нічога, толькі адбывалася гэта ў Дзень памяці продкаў.
Шоу-праграма ішла адначасова з
шэсцем у Курапаты, ускладаннем кветак да магіл ахвяраў сталінізму, усталяваннем крыжоў. Нават цікава: ці мела б месца такое вызначальнае для краіны свята, як Дзень аўтамабіліста, каб не трэба было стварыць процівагу «бясчынствам апазіцыі»?
Сяргей Мікулевіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ