30 кастрычніка ў Гомелі

актывісты кампаній «Наша альтэрнатыва», «Гавары праўду», «Разам», стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» зладзілі талаку. Яны прыбралі тэрыторыю, умацавалі й пафарбавалі крыжы абапал Чарнігаўскай шашы
 — на месцах масавых расстрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій.

Першы крыж быў усталяваны на 9-м кіламетры чарнігаўскай шашы ў 90-х гадах, калі Беларусь здабыла незалежнасьць. На ім надпіс: «Адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў перыяд 1919—1940 гг."

Крыж талакоўцы пафарбавалі, паклалі жывыя кветкі.

«На дадзены момант у нашай рэспубліцы

ўлады ўшаноўваюць памяць толькі тых людзей, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. А пра тысячы ахвяраў, загіблых у лагерах і расстраляных энкавэдыстамі ў лясах паблізу беларускіх гарадоў, імкнуцца ня згадваць.
Але ж мы памятаем і прыходзім сюды, каб прыбраць гэтыя месцы, пакланіцца ім. Калі забываць гісторыю, то ёсьць вялікая рызыка, што яна можа паўтарыцца», — гаворыць удзельніца Талакі Наталля.

Па левы бок шашы непадалёк ад горада ўсталяваны яшчэ два пакутныя крыжы: на месцы раскопак 52-га пошукавага батальёну Міністэрства абароны, дзе

тры гады таму знайшлі парэшткі 70 расстраляных чалавек
, і блізу балота.

Чацверты пакутны крыж, ля якога таксама пабывалі талакоўцы, знаходзіцца па правы бок шашы, у Шчакатоўскім лесе — на месцы масавых сталінскіх расстрэлаў.

Як толькі талакоўцы капнулі два разы, каб умацаваць металічнымі вугалкамі падмурак крыжа, з зямлі паказаўся чалавечы чэрап і косткі.

Эксгумацыя, праведзеная на пачатку 1990-х, дала адназначныя вынікі:

тут адбываліся расстрэлы палітычна нелаяльных грамадзянаў, ці, як тады казалі, «ворагаў народа». У іх ліку былі і святары.

Талакоўцы сёння наведалі і

прыбралі магілу моладзевега актывіста Андрэя Зайцава на Рандоўскіх могілках,
дзесяцігоддзе з дня смерці якога будзе сёлета ў снежні. У перадсмяротнай запісцы Андрэй
напісаў, што яго давялі да самагубства супрацоўнікі гомельскай управы КДБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?